X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У якіх галінах нас выручыць штучны розум?

02.05.2021 12:34
Сістэмы ІТ выкарыстоўваюцца гарадскім упраўленнем, медыцынскімі навукамі, транспартам. Яны дайшлі і да нашых дамоў і ахопліваюць усё большую прастору.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock / TierneyMJ

Хаця і 10 гадоў таму формула «штучны інтэлект» здавалася для нас магіяй, якую спрабуюць увесці некаторыя навукоўцы ў эксклюзіўных лабараторыях, сёння гэта частка нашага жыцця. Гаворым пра штучны інтэлект, які не толькі кожны месяц засвойвае ўсё новыя галіны штодзённага жыцця, але і дазваляе нам абмежаваць свае высілкі, каб мець больш свабоднага часу. «Захоп» разумнымі прыстасаваннямі нашага дому, працы, грошай ужо нікому не спыніць. Паўстае пытанне: Якой будучыні нам чакаць? Ці штучны розум зможа давесці да падпарадкавання людзей машынам? Паводле адмыслоўца IT Huawei Polska Томаша Фрэндэра, які прысутнічаў на вебінары, прысвечанам штучнаму інтэлекту, арганізаваным Парламентам студэнтаў Польшчы, такая пагроза не здзейсніцца на працягу наступных соцень гадоў:

-Як гэта выглядае на практыцы? Дзе можам выкарыстаць штучны інтэлект? Дзе яго выкарыстаць і якім чынам? Адказ і складаны і просты – паўсюль. Паўсюль – гэта значыць там, дзе мы захочам, што можна спрабаваць карыстацца штучным інтэлектам. І ў чым яна нам дапаможа? У тым, каб выкінуць чалавека з працы? Звольніць тысячы людзей? Не, адназначна не. Усе баяцца, што штучны інтэлект гэта як у кінастужцы «Тэрмінатар», «Бунт машын», крыважэрныя пыласосы і швабры, якія забіваюць людзей. Гэта першы страх. Другі страх гэта тое, што з прычыны штучнага інтэлекту менш нам прыйдзецца стаяць у чарзе на біржы працы. Не, не будзе таксама бунту машын. Значыць, я не магу прадбачыць, але па-мойму тое, што нас з’есць нашая пральная машына, менш праўдападабна, чым тое, што ўсе мы выйграем у латарэю. І гэта пытанне некалькіх стагоддзяў. Па-другое, ці мы страцім з-за гэтага працу? Не, але гэта так, што кожная прамысловая рэвалюцыя звязаная з трансфармацыяй. Калі апошнім разам вы бачылі брамніка або ліфтавога? Гэтыя прафесіі прайшлі свайго тыпу трансфармацыю. І яна адбудзецца з усімі прафесіямі. Штучны інтэлект дапаможа нам будаваць «разумныя» гарады, дзяржавы, прамысловасць і нават спажывецкі рынак, крамы, пошту. Ён будзе паўсюль.

Штучны інтэлект дапамагае нам знізіць рызыкі ў небяспечных прафесіях. Для гэтага выкарыстоўваюцца дроны, робаты і іншыя машыны, якія карыстаюцца механізмам штучнага інтэлекту. Яны больш лёгка пройдуць у цеснае месца, хутчэй прааналізуюць становішча і, што не менш важна, дазваляюць не рызыкаваць людскім жыццём у надзвычайных сітуацыях. Так змянілася ўпраўленне электрычнай сеткай у горадзе Шанхай у Кітаі:

-Раней пасылалі звычайных людзей на слупы, яны правяралі ці дрот ідзе правільна. А зараз пасылаюцца дроны з сістэмай штучнага інтэлекту. Яны робяць здымак дротам, параўноўваюць з тым, што ў памяці, праводяць аналіз і адразу ведаюць ці тое, што бачаць зараз, адпавядае ўзорам, ці адрозніваецца. Калі адрозніваецца, то дасылаюць інфармацыю ў цэнтральнае ўпраўленне і толькі тады на месца, дзе адбылася аварыя, пасылаюць людзей. Дроны аснашчаны праграмай, якая ўмее прадбачаць магчымыя аварыі, калі нейкая частка дроту не нагадвае запісанага ў памяці ўзору, таксама дрон дасылае інфармацыю. Сетка такіх дронаў дазваляе зменшыць рызыкі і небяспеку, якая пагражае людзям гэтай прафесіі. Прасцей даць задачу робату, чым чалавеку. Ён хутчэй вырашыць праблему, больш дакладна вылічыць. У нас не будзе рызыкі недакладнасці людскога вока, якое не заўсёды ўсё заўважыць, асабліва пад прэсінгам часу.

Развіццю штучнага інтэлекту і выкарыстання яго для дабра чалавецтва паспрыяў каранавірус. У Кітаі, які першым замагаўся з гэтай хваробай, сістэмы распрацаваныя на здабытках тэхналогіі, пачалі масава выкарыстоўваццаўу шпіталях. Такім чынам удалося падрыхтавацца на новыя хвалі і таксама ўвесці новы стандарт у працэс абмежавання захворванняў.

-Калі пандэмія пачалася ў Кітаі, кітайцы хутка прынялі рашэнне аб мадэрнізацыі сектара аховы здароўя, каб палегчыцьпрацу людзей. Сістэмы, якія карысталіся штучным інтэлектам, былі падлучаны да камп’ютарнага тамографа і сістэмы архівізацыі дадзеных. На аснове таго, што прыстасаванне бачыць у тамографе і дадзеных з сервера, яно аналізуе вынікі і знаходзіць змены ў лёгкіх, якія сведчаць аб развіцці каранавіруса. То-бок перш чым у чалавека будуць сімптомы, сістэма можа знайсці на працягу 10-15 секунд вірус. Тым часам чалавек зможа знайсці такія змены за 10-15, часам нават 40 хвілін! У Кітаі такую сістэму ўвялі ў больш чым у 250 шпіталях. Нямеччына, Італія і Францыя адразу папрасілі гэтую сістэму ў іх лякарні. Таксама некалькі польскіх шпіталяў скарысталася гэтай праграмай.

Тэхналогіі развіваюцца ўсё хутчэй і знаходзяць усё новыя выкарыстанні. Штучны інтэлект працуе ў нашых камп’ютарах, смартфонах і выкарыстоўаецца бытавой тэхнікай. Дзякуючы яму да нас трапляе інфармацыя, якой мы можам зацікавіцца, скарыстаць яе і зэканоміць час на пошук. А і ў грамадскім жыцці рост значэння штучнага інтэлекту дазволіць нам жыць больш павольна бяспечна і не праяўляючы клопат пра некаторыя рэчы, якіх мы сёння не ўяўляем без удзелу чалавека.


Альберт Ежы Вяжбіцкі

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка